Транспартна-экспедыцыйныя паслугі
Ужо больш за 10 гадоў ААТ «Магілёўхімвалакно» прапануе сваім кліентам паслугі па транспартна-экспедыцыйным абслугоўванні грузаў. Сіламі спецыялістаў аддзела транспартнай лагістыкі прафесійна і аператыўна арганізуем перавозку Вашых грузаў любым відам транспарту ў любым напрамку.
Асноўнымі кірункамі нашай дзейнасці з'яўляюцца:
Міжнародныя аўтамабільныя перавозкі уласным і прыцягнутым транспартам грузападымальнасцю ад 1 да 22 тон і аб'ёмам кузава ад 5 да 120 м3 - Расійская Федэрацыя, СНД, Усходняя і Заходняя Еўропа, краіны Балтыі, Скандынавія.
Чыгуначныя перавозкі вагонамі ўсіх тыпаў, цыстэрнамі, кантэйнерамі - Расійская Федэрацыя, СНД, краіны Балтыі. Аператыўны разлік кошту перавозкі, узгадненне планаў перавозкі, сачэнне за вагонамі, страхаванне грузаў і іншыя паслугі.
Мультымадальныя перавозкі грузаў у любую кропку свету. Мы маем значны вопыт у арганізацыі кантэйнерных перавозак грузаў у такія краіны як Кітай, Індыя, Карэя. З 2008 года ААТ "Магілёўхімвалакно" ў практыцы кантэйнерных перавозак грузаў выкарыстоўвае мультымадальны транспартны канасамент FIATA, што дазваляе нашым кліентам паскорыць перыяд абарачэння капіталу пры рабоце з акрэдытывамі.
З 2003 года ААТ «Магілёўхімвалакно» з'яўляецца правадзейным членам Асацыяцыі Міжнародных Экспедытараў і лагістыкі «БАМЭ», з 2006 года - індывідуальным членам Міжнароднай Федэрацыі Экспедытарскіх Асацыяцый FIATA.
Праца экспедыцыі ААТ «Магілёўхімвалакно» адзначана дыпломамі:
- 2006 год дыпломам ЭКСПЕДЫТАР-ЛІДЭР «За высокія паказчыкі фінансавай дзейнасці» і дыпломам ЭКСПЕДЫТАР ГОДА «За высокія тэмпы развіцця ў галіне экспедавання»;
- 2007 год дыпломам ЭКСПЕДЫТАР-ЛІДЭР «За высокі прафесіяналізм»;
- 2008 год дыпломам ЭКСПЕДЫТАР-ЛІДЭР «За высокі прафесіяналізм» і дыпломам ЭКСПЕДЫТАР ГОДА «За дынамічнае развіццё транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці.
ААТ «Магілёўхімвалакно» заслужана ўваходзіць у лік 50 вядучых экспедытараў Рэспублікі Беларусь.
Перавагі працы з транспартнай экспедыцыяй пры перавозцы гатовай прадукцыі ААТ «Магілёўхімвалакно»:
- індывідуальны падыход да кожнага кліента і поўная інфармацыйная падтрымка;
- гнуткасць і аператыўнасць ва ўсіх аспектах узаемадзеяння;
- высокі ўзровень сэрвісу і надзейнасць пры аптымальных тарыфах;
- забеспячэнне прыярытэту пры выкананні ўсяго комплексу пагрузачна-разгрузачных аперацый, праходжанні мытных працэдур;
- страхаванне адказнасці экспедытара.
У выпадку Вашай зацікаўленасці ў супрацоўніцтве, мы будзем рады адказаць на ўсе Вашы пытанні і падаць больш падрабязную інфармацыю.
Аддзел транспартнай лагістыкі ААТ «Магілёўхімвалакно»:
тэл. (+375-222) 49-92-40; (+375-222) 73-96-88; (+375-222) 49-99-43; (+375-222) 49-93-10;
тэл./факс (+375-222) 49-99-90; (+375-222) 74-51-99;
е-mail: forwarder@khimvolokno.by
Сертыфікаты і дыпломы: