Гісторыя ў датах

2019

1 лістапада
Увод у строй другой лініі па вытворчасці штапельнага валакна ў цэху прадзільна-аздобнага цэха №3 вытворчасці арганічнага сінтэзу.

2019

19 лютага
Уручэнне Падзякі калектыву ААТ «Магілёўхімвалакно» - пераможцу спаборніцтваў з унясеннем на Дошку гонару Кастрычніцкага раёна г.Магілёва за дасягненне найлепшых вынікаў у 2018 годзе.< /p>

2019

Студзень
ААТ «Магілёўхімвалакно» прызнана пераможцам (лаўрэатам) конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2018 года ў намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння» па наступнай таварнай пазіцыі: палатно поліэфірнае "ЛаўсанТех-ЛК".

2018

30 снежня
Увод у строй дзеючых вытворчасці па выпуску поліэфірнага валакна спосабам прамога фармавання – першай чаргі рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Комплекс па вытворчасці поліэфірнай прадукцыі. Стварэнне прадзільна-аздобнага цэха №3 вытворчасці арганічнага сінтэзу. Выпуск першага валакна тыпу "канжугейт".

2018

6 лістапада
З працоўным візітам прадпрыемства наведаў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч.

2018

Кастрычнік
У рамках V Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі былі падпісаны двухбаковыя кантракты з арганізацыямі ТАА «Авангард» (г.Санкт-Пецярбург, Расія) і ТАА « Ніпромтэкс» (г.Жалезнагорск, Курская вобласць, Расія), а таксама заключана пагадненне аб супрацоўніцтве з АТ «Курская фабрыка тэхнічных нітак».

2018

26 верасня
З працоўным візітам прадпрыемства наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Бабіч.

2018

29 чэрвеня
Генеральны дырэктар ААТ «Магілёўхімвалакно» П.М.Руднік удастоены спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта «Дасягненне» ў намінацыі «Прамысловасць».

2018

23 лістапада
Наведванне прадпрыемства экспертнай групай па ацэнцы дзейнасці ААТ «Магілёўхімвалакно» ў рамках конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці 2018 года.

2018

28 красавіка
Арганізацыя стала пераможцам (лаўрэатам) конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2017 года ў намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння» па наступных таварных пазіцыях: плёнка поліпрапіленавая двухвоснаарыентаваная Боппа СН1; валакно поліэфірнае матаванае незвітае кароткага рэзання 0,17 тэкс даўжыня 6 мм; нітка поліэфірная пнеўмазлучаная тэхнічнага прызначэння тып М 980 структуры 220 тэкс х 3 Z 50.

2018

Красавік
Стварэнне Гімна ААТ «Магілёўхімвалакно» у рамках святкавання 50-годдзя з дня атрымання першай прадукцыі на прадпрыемстве. Аўтары: слоў - Леанід Малчанаў, музыкі - Уладзімір Браілоўскі.

2018

Люты
Уручэнне калектыву прадпрыемства Пасведчанні аб занясенні ААТ «Магілёўхімвалакно» на раённую Дошку гонару па выніках працы за 2017 год.

2017

1 жніўня
Стварэнне вытворчасці тэхнічных нітак.

2016

14 лістапада
Прадпрыемства наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы даў шэраг канкрэтных даручэнняў па развіццю прадпрыемства, у аснове якіх - рэалізацыя інвестпраекта па вытворчасці поліэфірнай прадукцыі, выпуск новых відаў прадукцыі.

2016

Красавік
ААТ «Магілёўхімвалакно» пацвердзіла званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2015 года.

2016

Люты
ААТ «Магілёўхімвалакно» прызнана лепшым прадпрыемствам Кастрычніцкага раёна г.Магілёва сярод прадпрыемстваў прамысловасці па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2015 год і занесена на Дошку Гонару Кастрычніцкага раёна.

2015


Арганізацыя пачала рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Комплекс па вытворчасці поліэфірнай прадукцыі». Заключаны кантракт на пастаўку асноўнага тэхналагічнага абсталявання з нямецкай кампаніяй "Oerlikon Neumag".

2015

1 студзеня
Стварэнне вытворчасцей: сінтэтычнага валакна, арганічнага сінтэзу, сінтэтычных плёнак і рамонтна-механічнай вытворчасці.

2014

Снежань
Рэалізаваны інвестыцыйны праект «Арганізацыя вытворчасці шматкруткавых нітак».

2013

Жнівень
Запуск устаноўкі па вытворчасці метылавых эфіраў тлустых кіслот магутнасцю 50 тыс. тон у год.

2012

1 ліпеня
Рэарганізацыя ААТ «Магілёўхімвалакно» шляхам далучэння да яго ААТ «Магілёўскі ЗІВ».

2011

Верасень
Рэалізаваны інвестыцыйны праект «Рэканструкцыя цэха трошчэння і круткі на заводзе поліэфірных нітак».

Май
Запуск лініі па перапрацоўцы адходаў ПЭТ.

Сакавік
ААТ «Магілёўхімвалакно» стала лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2010 года.

Люты
ААТ «Магілёўхімвалакно» прызнана пераможцам гарадскога спаборніцтва па выніках 2010 года сярод прамысловых прадпрыемстваў за дасягнутыя высокія паказчыкі з прысуджэннем пераходнага Ганаровага Сцяга Магілёўскага гарвыканкама.

>
2010

Лістапад
Запуск лініі па вытворчасці іголкапрабіўных нятканых матэрыялаў магутнасцю 5000 тон у год.

Красавік
Заканчэнне мадэрнізацыі абсталявання хімічнага цэха па вытворчасці ПЭТФ на заводзе арганічнага сінтэзу.

Сакавік
Асвоены новыя віды асартыменту ПЭТ-нарыхтовак на 1л. і 1,5л. на заводзе арганічнага сінтэзу.
Асвоены выпуск спецыяльнага валакна з паніжанай гаручасцю, палімера з паніжанай гаручасцю і валакна з пілінгаўстойлівым эфектам.

Люты
ААТ «Магілёўхімвалакно» прызнана пераможцам гарадскога спаборніцтва сярод прамысловых прадпрыемстваў за дасягнутыя высокія паказчыкі з прысуджэннем пераходнага Ганаровага Сцяга Магілёўскага гарвыканкама.

Студзень
Арганізацыі прысуджана званне дыпламанта Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці.

2009

Чэрвень
Заканчэнне мадэрнізацыі ўстаноўкі бесперапыннай полікандэнсацыі магутнасцю 80 тысяч тон у год з пераводам на вытворчасць харчовага ПЭТ.

Люты
Укараненне інтэграванай сістэмы менеджменту:
- сістэма менеджменту якасці ISO 9001: 2000;
- сістэма кіравання навакольным асяроддзем ISO 14001: 2004;
- сістэма кіравання аховай працы OHSAS 18001: 2007.

1 лютага
Запуск лініі па вытворчасці біядызельнага паліва.

2008

Лістапад
Атрыманы новы від прадукцыі - метылавыя эфіры тлустых кіслот для вытворчасці біядызельнага паліва.

30 верасня
Атрымана тэхнічная нітка НТ/LS.

30 жніўня
Запуск першага агрэгата энергакомплексу. Атрымана першая электраэнергія.

12 траўня
Пуск лакальнай біялагічнай ачысткі сцёкавых вод.

2007

31 снежня
Пушчана ўстаноўка па вытворчасці пажарна-напорных рукавоў.

Жнівень
Пушчана ўстаноўка па вытворчасці абвязачнай стужкі.

2006

Кастрычнік
Асвоены выпуск бікампанентнага валакна.

Ліпень
Асвоены прамысловы выпуск высокамадульных высокатрывалых тэхнічных нітак.

8 чэрвеня
Пацверджаны сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці ІСО 9001:2000.

2005

16 снежня
Атрымана першая прадукцыя ў цэху па выпуску поліэфірнай асновы для дахавых матэрыялаў.

2004

2 снежня
Атрыманы экалагічны сертыфікат адпаведнасці СТБ ІСО 14001-2000.

Ліпень
Пушчаны ў працу цэх па вытворчасці кампазіцыйных матэрыялаў.

2003

7 лютага
Створана ААТ «Магілёўхімвалакно».

2001

14 снежня
РУП "МВА "Хімвалакно" - лаўрэат конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынках Расійскай Федэрацыі" па выніках 2001 года.

10 снежня
РУП «МВА "Хімвалакно» ўзнагароджана ганаровай граматай камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікаванні пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

25 студзеня
Стварэнне РУП «МВА "Хімвалакно».

23 студзеня
РУВП «Хімвалакно» ўручаны Сертыфікату адпаведнасці Сістэмы якасці МС ІСО 9001.

1998

14 ліпеня
Выпуск 1000000 т поліэтылентэрэфталата.

1997

1 верасня
На базе вытворчасці ПСВ № 1, № 2, № 3 створаны завод сінтэтычнага валакна.

1994

Жнівень
На базе ЗЗЧ і рамонтных цэхаў аддзела галоўнага механіка створаны рамонтна-механічны завод.

1991

Сакавік
Заснавана Сумеснае савецка-амерыканскае прадпрыемства «Белпак».

1989

Лістапад
На базе ПСКН № 2 створаны завод поліэфірных нітак (ЗПН).

1986

3 чэрвеня
Магілёўскае вытворчае аб'яднанне «Хімвалакно» ім. В.І. Леніна ўзнагароджана ордэнам Леніна.

1985

31 снежня
Уведзены ў строй магутнасці вытворчасці сінтэтычных комплексных нітак № 2.

1983

31 снежня
Атрыманы першы поліэтылентэрэфталат.

1982

16 чэрвеня
Падпісаны акт аб уводзе ў строй дзеючых цэха ДМТ № 4 магутнасцю 120 000 тон у год.

Сакавік
Вытворчасць запасных частак пераўтворана ў завод запасных частак (ЗЗЧ).
На базе вытворчасцей ДМТ створаны завод арганічнага сінтэзу.

1980

28 лютага
Уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці дыметылтэрэфталату магутнасцю 60000 т (ДМТ-3).

1977

6 чэрвеня
Атрымана першая тона валакна на вытворчасці сінтэтычнага валакна № 3.

1976

25 кастрычніка
Выпушчана мільённая тона валакна і нітак.

30 чэрвеня
Уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці дыметылтэрэфталату (ДМТ-2).

1975

Ліпень
Утворана Магілёўскае вытворчае аб'яднанне «Хімвалакно».

Красавік
На базе цэнтральных рамонтных механічных майстэрняў створана вытворчасць запасных частак (ПЗЧ).

1974

15 лістапада
Уступіла ў строй дзейных першая ў краіне доследна-прамысловая вытворчасць з чыстай тэрэфталевай кіслаты (ПСВ-2).

1971

29 снежня
Завершана будаўніцтва першай чаргі камбіната магутнасцю 50 000 тон валакна.

1970

9 ліпеня
Уведзена ў дзеянне штапельная вытворчасць (ПСВ-1).

21 красавіка
Атрыманы першы палімер.

30 сакавіка
Уведзены ў строй дзеючых першы вытворчы комплекс - цэх диметилтерефталата (ДМТ-1).

1968

5 лістапада
На доследнай устаноўцы атрыманы першы беларускі лаўсан.

1965

Чэрвень 1965 года
Урадам СССР прынята рашэнне аб будаўніцтве Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна.